Апыталі да страсення мазгоў. Новыя факты садызму з боку міліцыянтаў


Гэтым разам менскія міліцыянты жорстка збілі ў сталічнай краме “Радзівілаўская” прадпрымальніка, падазраванага ў крадзяжы бутэлькі гарэлкі, і ягонага сябра.



Імяніннік Вячаслаў вырашыў набыць дадатковую бутэльку алкаголю, але ўжо ў краме ён выявіў, што забыўся грошы дома. Гэтак у падпітага хлопца нарадзілася ідэя ўзяць бутэльку алкаголю, не заплаціўшы. Прадавачкі ж заўважылі спробу крадзяжу і выклікалі міліцыю. Праз некалькі хвілінаў Вячаслаў і ягоны сябар Павел, які зайшоў у краму пацікавіцца, што адбываецца з яго таварышам, аказаліся скутымі ў кайданкі ў дапаможным памяшканні крамы.

{movie}Новыя факты катаванняў з боку міліцыянтаў|right|10061{/movie}

Затым працаўнікі міліцыі пачалі жорстка збіваць затрыманых.

Збіццё працягвалася да таго часу, пакуль самі міліцыянты не заўважылі, што адзін з затрыманых мужчынаў вельмі дрэнна пачуваецца. Твар Паўла быў разбіты да крыві. Яго змушалі станавіцца на калені, піхалі, білі ў спіну, а калі той упаў, ударылі нагою ў твар. З крамы Паўла забрала машына «хуткай дапамогі». У больніцы у мужчыны канстатавалі страсенне мазгоў і пералом лобнай пазухі.

У Вячаслава былі шматлікія траўмы галавы ад удараў прыкладамі, прабітая ў трох месцах губа, шнары ад рэменя аўтамата, якім яго душылі, і след ад берцаў на грудзях.

Адміністратарка крамы сцвярджае, што асабіста прысутнічала пры складанні пратаколаў і не бачыла ніякага збіцця. З яе словаў вынікае: акрамя пылу, на вопратцы затрыманых ніякіх іншых слядоў прымянення сілы не было, а падсобнае памяшканне ў краме наагул адсутнічае. Адміністратарка згадала, аднак, што з ёю папярэдне размаўляла міліцыя.

Следчы камітэт праводзіць правяранне толькі адміністрацыйнага правапарушэння менчука. Перавышэння паўнамоцтваў працаўнікамі Першамайскага РАУСу Менску пакуль нікога не цікавіць.

М.Я., belsat.eu, паводле platformarb.com

Стужка навінаў