Музей савецкіх гульнявых аўтаматаў запрашае да забавы


Трое сяброў заснавалі музей у Маскве яшчэ ў 2007 годзе, аднак да нядаўняга часу пагуляцца ў савецкія аркады можна было толькі на іх старонцы. Цяпер аддацца пачуццю настальгіі або пазнаёміцца з віртуальнаю забаваю савецкіх часоў можа кожны ахвотны.

{movie}Музей савецкіх гульнёвых аўтаматаў у Маскве|right|10044{/movie}

Сябры збіралі аўтаматы па закінутых складах або па клубах, дзе яны выкарыстоўваліся збольшага як дэкарацыя. Бальшыня апаратаў была ў непрацоўным стане, таму вяртанне да жыцця колькіх дзясяткаў аўтаматаў заняло не адзін год.



“Мы не звязваем у нашым музеі нейкія перыяды гісторыі. Мы не хочам прывязвацца да палітыкі, казаць пра савецкі час. У нас няма сцягаў, няма піянераў, якія бегаюць з горнамі. Хочацца проста паказаць людзям аўтаматы такімі, якімі яны былі”
, – зазначае адзін з заснавальнікаў музею Максім Пінігін.

Большасць наведнікаў – сталыя людзі, якія хочуць узгадаць, як яны бавілі час у маладосці. Аднак тут ёсць і шмат дзяцей, якім старыя аркады падабаюцца не менш за сучасныя камп’ютарныя гульні. Каб пазабавіцца, трэба набыць колькі савецкіх 15-капеечных манетаў – аўтаматы прымаюць толькі старыя грошы.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў