У Віцебску адкрылася выстава для ўзросту 18+


Міжнародны мультымедыйны праект «Anatomia» мае на мэце паказаць эстэтыку аголенага цела.



У праекце бяруць удзел 18 мастакоў з чатырох краінаў – Беларусі, Латвіі, Чэхіі ды Францыі. Таму экспазіцыя, у якой паказаныя жывапіс, фатаграфія ды інсталяцыя, размясцілася адразу ў двух музеях гораду – Арт-цэнтры Марка Шагала і Цэнтры сучаснага мастацтва.

У праект, сярод іншага, увайшлі 35 здымкаў менскага фатографа Ігара Саўчанкі, якія нідзе раней не экспанаваліся і на якіх адлюстраванае цела жанчыны бальзакаўскага ўзросту, жонкі аўтара.

У серыі здымкаў, якая выстаўлена ў Віцебску, паказана гэтаксама зграбнасць мужчынскага цела. Гэтай тэме, напрыклад, прысвяціла сваю інсталяцыю «Пачуцці, што перашкаджаюць разуменню» куратар праекту Дзіна Даніловіч. Галоўны герой гэтай працы – цалкам аголены малады мужчына, падобны да статуі хрысціянскага мучаніка.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў