"Нельга хадзіць на Бангалор, бо там – БНФ"


Ці ведаеце вы месцы, куды хадзіць забаронена, пыталіся ў менчукоў журналісты “Белсату”.

У сакавіку на здымках новага кліпу непадалёк рэзідэнцыі Лукашэнкі затрымалі музыкаў з гурта «Litesound». Хлопцаў акружыў нарад міліцыі пад кіраўніцтвам людзей у цывільным і сілком прывёз у пастарунак. Самі ж маладзёны падкрэсліваюць, што іх затрымалі беспадстаўна, было нідзе не было знаку або папярэджання, што там быць забаронена.

{movie}Апытанка: Ці ведаеце вы месцы, куды хадзіць забаронена?|right|10040{/movie}

Журналісты «Белсату» пацікавіліся ў жыхароў сталіцы, якія забароненыя месцы ў краіне яны ведаюць?

Некаторыя з менчукоў увогуле нічога не ведаюць пра месцы, дзе быць забаронена. Іншыя ж называюць сметнішча, будынак КДБ, радыяцыйную зону і месца збору апазіцыі.



Падрабязнасці – у відэаматэрыяле з праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» ў сераду а 20:35. Выданні праграмы даступныя ў нашым архіве.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў