Распачынаем уласную справу: Навошта патрэбны бізнес-план?


Ёсць добрая ідэя, напрацоўкі, каманда аднадумцаў, але бракуе саліднага капіталу на старт? Складайце бізнес-план і шукайце фінансаванне! Ці можна самому скласці бізнес-план і што ў ім хоча пабачыць інвестар, распавядзе праграма «Асабісты капітал»!

{movie}Распачынаем уласную справу: навошта патрэбны бізнэс-план?|right|10003{/movie}

Малады навуковец Кірыл Ляўкоў і ягоныя калегі з тэхнапарку БНТУ зрабілі вынаходніцтва – мікратурбіну для аўтаномнай генерацыі электраэнергіі без спажывання паліва на газаразмеркавальных станцыях і пунктаў. «Цяпер перапады ціску на газаразмеркавальных станцыях дасягаюцца з дапамогаю рэгулятараў ціску. Мы прапаноўваем на гэткіх станцыях паставіць турбіны і вырабляць электраэнергію», – зазначае навуковец. Але неабходны стартавы капітал, каб распачаць серыйную вытворчасць – $ 3,5 млн. Менскія навукоўцы разліваюць на гэткіх інвестараў: «Белтрансгаз» і «Газпром».

Бізнес-план у гэтай ды іншых падобных сітуацыях – як мапа для вашай фірмы. Ён патрэбны банку ды інвестару, каб прыняць рашэнне, ці фінансаваць ваш бізнес.

Але, апроч лічбаў у бізнес-плане, інвестар жадае бачыць вашую каманду: яе працаздольнасць і стартавы прадукт. «Каб стварыць бізнес-план, трэба мець дакладнае ўяўленне пра свой бізнес. А вось структуру і прыкладны змест можна знайсці нават у інтэрнэце», – распавядае Аляксандр Булах, дырэктар кампаніі «Цэнтр падтрымання прадпрымальніцтва і стартап-тэхналогіяў».

Складаць бізнес-планы вучаць на адмысловых курсах, у стартап-школах. Можна даверыць справу і прафесіяналам, але кошт стварэння гэткага дакументу – ад Br 2,5 млн. Аднак, напрыклад, у сектары ІТ інвестар часцяком не патрабуе дакладнага бізнес-плану.

«Калі праект на пачатковай стадыі развіцця, то дастаткова апісання праекту ці наяўнасці прататыпу, напрыклад, сайту ў першай версіі – гэтага нам дастаткова, каб прыняць рашэнне аб інвеставанні», – зазначае Мікалай Ляхоўскі, выканаўчы дырэктар «AVI Investment Company», якая інвестуе ад $ 10 да 100 тыс. у розныя праекты.

Глядзіце больш у праграме «Асабісты капітал»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў