Адмарозкі, псеўды і агенты: чаму беларусы сварацца паміж сабою?


«Пятая калона», «адмарозкі», «ворагі народу» – кіраўнік дзяржавы гаворыць пра сваіх апанентаў з дапамогаю гэткага лексікону. Але чаму людзі, якія «па адзін бок барыкады», сварацца, парушаюць дамоўленасці, даюць выспяткі ды вінавацяць адзін аднаго ў службе рэжыму і Маскве. У праграме «Зона «Свабоды» пра гэта гутараць вядоўца Аляксандр Лукашук, палітык Вінцук Вячорка, пісьменнік Уладзімір Арлоў і журналіст Сяргей Дубавец.

{movie}”Зона “Свабоды”: Чаму беларусы сварацца?|right|9989{/movie}

«Палітычныя разыходжанні былі, ёсць і будуць. Яны бываюць у кожнага народу, у кожным дэмакратычным руху. Задача ў тым, каб гэтыя разыходжанні абмяркоўваліся і вырашаліся канструктыўна», – зазначае Вінцук Вячорка.

На думку Сяргея Дубаўца, у беларускім грамадскім жыцці сёння бракуе агульнага ўздыму. «Уздым мяняе характар першаснай каштоўнасці. А калі яго няма – выходзяць карлікавыя вартасці», – заўважае журналіст.

«Мы любім падкрэсліваць нашую адвечную беларускую талерантнасць. І сапраўды, на плошчы беларускага гораду мірна стаялі побач праваслаўная царква, касцёл, потым уніякая царква, сінагога, а часам і мячэць. І людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў жылі мірна, – заўважае пісьменнік Уладзімір Арлоў. – Разам з тым, калі казаць пра талерантнасць і цярпімасць да іншых меркаванняў і поглядаў у «палітычным народзе» – шляхце, то ніякай талерантнасці тут не існавала».

Глядзіце больш – у праграме «Зона «Свабоды»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў