133-ці дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Рэакцыя на відэа катаванняў у Фрунзенскім РУУС

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назарэнка падчас прамой тэлефоннай лініі пракаментаваў TUT.by відэа катаванняў у Фрунзенскім РУУС падчас жнівеньскіх пратэстаў:

«Па гэтым пытанні, што быў відэазапіс, дзе супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага РУУС абыходзяцца з затрыманымі не вельмі добра, праводзіцца праверка. Міністрам задача пастаўленая. Па выніках праверкі будуць зробленыя пэўныя высновы», – паведаміў Юры Назарэнка.

Нагадаем, ініцыятыва BYPOL выклала на YouTube відэа, на якім бачнае жорсткае абыходжанне міліцыянтаў з затрыманымі ў першыя дні пасля выбараў. Відэа на YouTube за першыя содні паглядзелі ўжо больш за 300 тысяч чалавек. Некаторыя з удзельнікаў тых падзеяў пазналі сябе на ім.

«Калі ў цэнтральнага апарата Следчага камітэту ўзнікнуць цяжкасці з кваліфікацыяй дзей, зафіксаваных на якія публікуюцца відэазапісах, а таксама ва ўсталяванні захаваны на іх асоб, ініцыятыва BYPOL гатовая аказаць кампетэнтную дапамогу ў вырашэнні гэтых пытанняў», – паведамляе ініцыятыва BYPOL .

BYPOL таксама чакае ад саміх сілавікоў інфармацыі пра злачынствы іх саміх ці іхных калег, што адбываюцца ў краіне ад жніўня.

Hавiны
Удзельнікі жорсткага відэа з Фрунзенскага РУУC пазналі сябе. BYPOL чакае сведчанняў саміх міліцыянтаў
2020.12.19 11:02

Пратэсты і салідарнасць

Сёння днём у розных кропках Менску адбыліся лакальныя дваравыя маршы. У прыватнасці, дзясяткі людзей выйшлі на шэсце ў Серабранцы, Грушаўцы, Зялёным Лузе, Паўднёва-Захадзе, Уруччы, у раёне вуліцаў Захарава-Пуліхава. Таксама людзі выйшлі ў Бараўлянах і Калодзішчах.

Акцыя салідарнасці адбылася днём і каля будынку МНС у Менску – прычым там выкарыстоўвалася не толькі бел-чырвона-белая сімволіка, але чырвона-зялёныя сцягі. А каля Нацыянальнай школы прыгажосці менчукі зладзілі акцыю салідарнасці з Вольгай Хіжінковай.

Лакальныя акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Горадні, Баранавічах і Вілейцы. Акцыю салідарнасці таксама зладзілі на самай высокай кропкі Беларусі – гары Дзяржынская.

Арышт для адміністратаркі

У суботу стала вядома, што адміністратарку ТГ-канала «Кантроль аўтазакаў Менск» Ганну Аленскую, якую 14 снежня затрымалі аператыўнікі ГУБАЗіК, пакаралі 15 соднямі арышту. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэставым маршы 25 кастрычніка. Паводле пратаколу, Аленская «прыняла актыўны ўдзел у групе асобаў, пазначанай бел-чырвона-белай сімволікай, в вулічным шэсці». Аленская падчас суду не аспрэчвала свой удзел у маршы.

Пасля затрымання Аленскай сілавікі захапілі кантроль над каналам «Кантроль аўтазакаў Менск» і чатам «Контроль лошков-петушков». Каналы ствараліся дзеля абмену інфармацыяй аб месце знаходжання сілавікоў, каб людзі мелі магчымасць пазбегнуць затрыманняў падчас акцыяў пратэсту.

Hавiны
Адміністратарку ТГ-канала «Кантроль аўтазакаў Менск» пакаралі 15 соднямі арышту
2020.12.19 15:56

АМАП у Лебядзіным

Днём у Лебядзіным сілавікі ледзь не сарвалі дзіцячае свята, якое мясцовыя жыхары ладзілі ў скверы. Нечакана на бусіках прыехалі каля двух дзясяткаў амапаўцаў, каб праверыць наяўнасць пратэставай сімволікі. Гвалту, па паведамленнях сведкаў, не было, але дзеці спужаліся.

«Яны выйшлі, падышлі, размаўлялі з намі, – напісаў мясцовы жыхар у чаце і дадаў, – канешне, такога быць не павінна».

Два буса з сілавікамі зʼехалі праз 10 хвілін пасля высадкі, але адзін застаўся і дзяжурыў увесь час пакуль доўжылася свята.

А ў вечары жыхары Лебядзінага сабраліся ў двары, каб папіць гарбаты, пагутарыць і патанчыць. Зноў прыехалі сілавікі і цяпер ужо затрымалі трох мужчынаў, кажуць відавочцы. Адзін з затрыманых быў у двары з 8-месячным дзіцём – яго літаральна адарвалі ад вазку.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў