У Менску патрабуюць скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу


Гэпэнінг ля будынку Міністэрства замежных справаў: каля дзесятка грамадскіх актывістаў пераапрануліся ў казачных герояў. Мэта імпрэзы – прыгадаць уладам Беларусі пра абсурднасць артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу, што прадугледжвае адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Акцыю прымеркавалі да чарговай сесіі Рады правоў чалавека ААН – заўтра падчас паседжання мае быць разгледжаны адмысловы даклад у справе Беларусі.

Артыкул 193-1 дзеіць у Беларусі з 2006 года. Гэтак толькі ў дачыненні актывістаў моладзевай арганізацыі “Малады фронт” распачалі каля двух дзясяткаў крымінальных справаў. Грамадскія актывісты неаднаразова звярталіся да ўладаў з просьбаю скасаваць адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. У Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы адмену артыкулу называлі адною з умоваў вяртання Беларусі ў гэтую арганізацыю. Пазней Міністэрства юстыцыі на запыт міжнароднай асацыяцыі “Грамадзянская Беларусь” паведаміла, што крымінальную адказнасць, магчыма, неўзабаве зменяць на адміністратыўную, аднак гэтага так і не адбылося.

belsat.eu

Стужка навінаў