13 200 боепрыпасаў і 180 адзінак зброі затрымалі на беларуска-украінскай мяжы


З пачатку 2018 года беларускія памежнікі затрымалі на мяжы з Украінай каля 80 адзінак зброі і 1 200 боепрыпасаў, а ўкраінскія памежнікі 100 адзінак зброі, каля 12 000 боепрыпасаў, паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо.

«Памежнікі абедзвюх краін зробяць усё магчымае, каб спыняць гэтыя патокі. Мы працуем разам», – падкрэсліў Анатоль Лапо.

У верасні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра наяўнасць пагрозы перапраўкі зброі з Украіны ў Беларусь і загадаў узмацніць беларуска-украінскую мяжу.

http://belsat.eu/news/va-ukraine-prakamentavali-zayavu-lukashenki-z-nagody-patoku-zbroi-praz-myazhu/

5 кастрычніка Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла, што не валодае інфармацыяй аб фактах перамяшчэння зброі праз украінска-беларускую мяжу.

http://belsat.eu/news/sabaka-ukrainskih-pamezhnikau-znajshou-vybuhouku-u-mashyne-yakaya-ehala-u-belarus/

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў