Жыхара Слоніма судзілі за тое, што нясвоечасова падняўся падчас выканання гімну


У Слоніме мясцовага жыхара пакаралі за тое, што падчас выканання дзяржаўнага гімну ён не падняўся адразу ж са свайго месца. Інцыдэнт адбыўся перад футбольным матчам на гарадскім стадыёне. Суддзя пабачыў у гэтым адміністратыўнае парушэнне, піша «Газета Слонімская».

Жыхар Слоніма не падняўся са свайго месца на гарадскім стадыёне падчас выканання дзяржаўнага гімну перад футбольным матчам. Супраць мужчыны распачалі адміністратыўную справу паводле арт. 24.54 КаАП («Парушэнне патрабаванняў да выканання дзяржаўнага гімну»).

У судзе мужчына распавёў, што падняўся са свайго месца праз 15 секундаў пасля пачатку гімну, паколькі праглядаў відэа ў сваім тэлефоне. Тым не менш, суддзя прызнаў яго вінаватым у парушэнні КаАП і прызначыў яму штраф 10 базавых велічыняў (290 рублёў).

Артыкулы
Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах
2021.12.12 18:43

 

КІ belsat.eu

Стужка навінаў