У Смаленску эвакуявалі працаўнікоў аддзялення беларускай амбасады праз паведамленне пра мініраванне


Невядомыя паведамілі ў паліцыю Смаленску, што ў будынку аддзялення беларускай амбасады на вуліцы Бакуніна, закладзеная выбухоўка. У выніку спецслужбоўцы эвакуявалі персанал аддзялення, але небяспечных прадметаў не знайшлі, паведамляе выданне smolnarod.ru.

Паліцыя Смаленску атрымала ананімнае паведамленне пра тое, што аддзяленне беларускага пасольства замініравалі.

Будынак аддзялення беларускай амбасады на вуліцы Бакуніна ў Смаленску ачапілі спецслужбоўцы. На месцы працавалі кінолагі з сабакамі. Сапёры абследавалі памяшканні і тэрыторыю вакол будынку, але ніякіх небяспечных прадметаў не выявілі.

Hавiны
«ByPol» пра «мініраванне»: гэта насамрэч небяспечна
2021.10.05 13:21

КІ belsat.eu

Стужка навінаў