Цэнтрвыбаркам Беларусі ўзначаліў Ігар Карпенка


Міністр адукацыі Ігар Карпенка выступае на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, 12 кастрычніка 2021 года.
Фота: БелТА

Ігар Карпенка замяніў на гэтай пасадзе Лідзію Ярмошыну, якая кіравала ЦВК з 1996 года.

Карпенка раней быў міністрам адукацыі. Зазначым, што нарадзіўся ён не ў Беларусі, а ў расейскім Навакузнецку. У Беларусі пачаў сваю кар’еру ў 1993–1995 гадах, калі працаваў начальнікам аддзелу выхаваўчай работы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

«Тэрмін паўнамоцтваў ЦВК заканчваецца 22 снежня гэтага года. Мы зможам праводзіць і арганізоўваць рэферэндум, калі нам гэты тэрмін афіцыйна падоўжаць на нейкі час. Або, магчыма, будзе прынятае рашэнне аб змене складу Цэнтрвыбаркаму. Мне пакуль не вядома», – сказала Ярмошына ў лістападзе і дадала, што гатовая да любога рашэння.

Нагадаем, што ЦВК Беларусі распачало рыхтаванне да рэферэндуму, на які выставяць пытанне аб зменах у Канстытуцыю. Рэферэндум адбудзецца ў наступным годзе.

Таксама змяніліся і кіраўнікі Магілёўскай ды Віцебскай вобласцяў. Іх узначалілі Анатоль Ісачанка і Аляксандр Субоцін адпаведна, паведамляе «Пул Первого».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў