Прэс-сакратара «А1 Беларусь» Мікалая Брэдзелева пакаралі 15-дзённым арыштам


Мікалая Брэдзелева, кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі «А1 Беларусь» пакаралі 15 соднямі адміністратыўнага арышту, піша выданне «Наша ніва».

Мікалай Брэдзелеў.
Фота: Азаренок. СТВ / Telegram

Маці Мікалая Брэдзелева, затрыманага прэс-сакратара «А1 Беларусь», распавяла, што ейнага сына пакаралі адміністратыўным арыштам на 15 содняў. Але ў чым віна Мікалая, невядома.

Прэс-сакратара кампаніі «А1» Мікалая Брэдзелева затрымалі сілавікі з ГУБАЗіКу. Яны сцвярджаюць, што Мікалай зліваў закрытую інфармацыю незалежным тэлеграм-каналам. У сваю чаргу кампанія«А1» зняпраўджвае гэта і кажа, што Брэдзелеў не меў доступу да закрытай інфармацыі.

Hавiны
«A1 Telekom Austria Group» не атрымлівала афіцыйных прэтэнзіяў ад уладаў Беларусі
2021.12.13 08:53

КІ belsat.eu

Стужка навінаў