Міністр транспарту і міністр замежных справаў Літвы падалі ў адстаўку праз сітуацыю з «Беларуськаліем»


Тэхнічная соль, «Беларуськалій».
Фота: ТПК Вендор

Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс распавёў, што падаў заяву аб адстаўцы прэм’ер-міністарцы Інгрыдзе Шыманіце (Ingrida Šimonytė), паведамляе DELFI.

Аб гатовасці ўзяць на сябе адказнасць за транзіт угнаенняў «Беларуськалію», які працягваецца праз Літву, і пакінуць пасаду Марус Скуодзіс (Marius Skuodis) заявіў у мінулы чацвер.

У мінулую пятніцу заяву аб адстаўцы падаў прэмʼеру і міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс (Gabrielius Landsbergis).

Скандал меў месца праз авансавы плацеж ад «Беларуськалію» Літоўскай чыгунцы (ЛЧ) за перавоз угнаенняў у снежні і часткова ў студзені – пасля пачатку дзеяння санкцыяў ЗША.

Прадпрыемства «LTG Cargo» перавозіла ў сярэднім за год да 10 млн т грузаў «Беларуськалію» і зарабляла на гэтым € 60 млн. У снежні «LTG Cargo» павінна перавезці яшчэ каля 1 млн т угнаенняў – беларускі бок загадзя апаціў правоз грузу.

Тым часам дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія шукае спосабы вярнуць аванс, выплачаны «Беларуськаліем» за транспартаванне калійных угнаенняў у студзені–лютым наступнага года.

«Наша мэта – вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», – сказаў BNS прадстаўнік Літоўскай чыгункі для сувязяў з грамадскасцюМантас Дубаўскас (Mantas Dubauskas).

Паводле яго, кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз «Swedbank» 7 снежня, пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам, за дзень да набыцця моцы санкцыяў ЗША ў адносінах «Беларуськалію», але 8 снежня грошы былі вернутыя на рахунак чыгункі, бо расейскі банк-карэспандэнт ВТБ, які абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.

Аб’ектыў
Як прымусіць санкцыі працаваць?
2021.12.10 22:29

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў