Літва рыхтуецца забараніць транзіт тавараў з Беларусі


Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы падрыхтавала законапраект, паводле якога прапаноўвае забараніць імпарт прадукцыі з Беларусі. Пад санкцыі трапіць і транзіт тавараў, піша ТАСС са спасылкай на літоўскае агенцтва BNS.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

10 снежня Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы зарэгістравала законапраект, паводле якога прапаноўвае ўраду і Сейму ўвесці санкцыі на імпартаваную з Беларусі прадукцыю.

«Угоды, якія былі заключаныя да ўвядзення санкцыяў у Літве, неадкладна павінныя быць скасаваныя ў аднабаковым парадку або паводле пагаднення бакоў, або іх выкананне павіннае быць спынена на час дзеяння санкцыяў. Забараняецца заключаць угоды, рэалізацыя якіх супярэчыла б дзейным у Літве санкцыям», – адзначаецца ў законапраекце.

У Літве працягваецца скандал, які ўзнік праз авансавы плацеж ад «Беларуськалію» Літоўскай чыгунцы за перавоз угнаенняў у снежні і часткова ў студзені – пасля пачатку дзеяння санкцыяў ЗША. Аб гатовасці ўзяць на сябе адказнасць за транзіт угнаенняў «Беларуськалію», які працягваецца праз Літву, і пакінуць пасаду міністр камунікацыяў і транспарту Літвы Марус Скуодзіс (Marius Skuodis) заявіў у мінулы чацвер. У мінулую пятніцу заяву аб адстаўцы падаў прэм’еру і міністр замежных справаў Габрыелюс Ландсбергіс (Gabrielius Landsbergis).

Hавiны
Міністр транспарту і міністр замежных справаў Літвы падалі ў адстаўку праз сітуацыю з «Беларуськаліем»
2021.12.13 10:46

КІ belsat.eu

Стужка навінаў