Выбух у Турцыі прызналі тэрактам


У выніку выбуху ў Стамбуле загінулі 6 асобаў, 81 чалавек паранены. Улады краіны назвалі выбух тэрактам, бо бомбу прывяла ў дзеянне зламысніца, паведамляе «Anadolu».

Вуліца ў Стамбуле пасля выбуху.
Фота: Anadolu

Віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай паведаміў, што ў выніку выбуху на вуліцы Істыкляль у Стамбуле загінулі 6 чалавек і 81 асоба была параненая.

Улады краіны назвалі выбух тэрарыстычным актам, бомбу прывяла ў дзеянне жанчына.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў меркаванне, што выбух «пахне тэрарызмам». Ён заявіў, што краіна не скарыцца перад тэрарызмам і ўсе злачынцы будуць выяўленыя.

Сусветныя лідары асудзілі напад і накіравалі спачуванні Турцыі.

Абноўлена
У цэнтры Стамбулу прагрымеў выбух
2022.11.13 17:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў