Пратэст паліцыі ў Польшчы ды гадавіна падзення Берлінскай сцяны. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Антырасейскія пратэсты ў Арменіі, 33-я гадавіна падзення Берлінскай сцяны ў Нямеччыне, вучэнні ўкраінскіх жаўнераў у Вялікай Брытаніі, шанаванне 18-й гадавіны смерці прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі, дэмантаж савецкага помніку ва Украіне, пратэсты службоўцаў у Польшчы ды фестываль ліхтароў у Тайландзе – сабралі галоўныя падзеі свету за тыдзень.

Мясцовыя жыхары едуць на роварах. Месяц таму гэтае месца было вызваленае ад расейскай акупацыі. 12 лістапада стала вядома, што ўкраінскія войскі вярнулі Херсон. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Фотарэпартаж з некаторых дэакупаваных вёсах Херсоншчыны глядзіце ў здымках тут.

Металургічны завод імя Ільіча бачны на фоне могілках у паселішчы Стары Крым пад Марыупалем, Украіна.
Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum
Карэнныя жыхары прыносяць сваю сельскагаспадарчую прадукцыю на фестываль «Мосінтуву» (Mosintuwu). Пасля двухгадовага перапынку з прычыны пандэміі COVID-19 зноў быў праведзены фестываль пад дэвізам «Памяць, захаванне і шанаванне культурных традыцыяў Поса», у якім прынялі ўдзел карэнныя жыхары з 20 вёсак і чатырох мясцовых плямёнаў. Тэнтэна (Tentena), Інданезія.
Фота: Basri Marzuki / NurPhoto / AFP / East News
Экаактывіст Маду Фаль (Modou Fall), якога многія называюць «пластыкавым чалавекам», размаўляе з мясцовымі жыхарамі аб забруджванні, выкліканым пластыкавымі пакетамі, на заваленым смеццем пляжы. Дакар (Dakar), Сенегал.
Фота: AP Photo / Leo Correa / East News
Прыхільнікі армянскай апазіцыі маршуюць з факеламі падчас мітынгу супраць палітыкі Расеі ў карабахскім канфлікце і яе ваенных дзеянняў ва Украіне. Ерэван, Арменія.
Фота: Karen Minasyan / AFP / East News
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на сустрэчы з украінскімі жаўнерамі падчас аперацыі «Інтэрфлекс» – праграмы рыхтавання Збройных сілаў Украіны пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі.
Фота: Chris Radburn / Reuters / Forum
Мясцовыя жыхары святкуюць вызваленне Херсону, Украіна.
Фота: Stringer/ Reuters / Forum
Людзі стаяць ля капліцы замірэння, дзе на экране дэманструецца выступ беларускага Вольнага хору, падчас цырымоніі памяці 33-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны, якая падзяляла Нямеччыну на Усход (ГДР) і Захад (ФРГ) амаль трыццаць гадоў. Яе пабудавалі падчас халоднай вайны паміж вайскова-палітычнымі блокамі – NATO і Арганізацыяй краінаў Варшаўскай дамовы. Берлін, Нямеччына.
Фота: Annegret Hilse / Reuters / Forum
Будаўнічая пляцоўка новага міжнароднага аэрапорту. Пном-Пэнь (Phnom Penh), Камбоджа.
Фота: Xinhua / Zhu Wei / East News
Прыхільнікі Руху за нацыянальнае вызваленне Палестыны («Фатх») бяруць удзел у шанаванні 18-й гадавіны смерці прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Ясэра Арафата (Yasser Arafat). У 1994 годзе Арафат пераехаў у сектар Газа, які заставаўся пад кантролем Палестынскай аўтаноміі – часовага ўтварэння, створанага пагадненнямі паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палестыны ў 1993 годзе ў Осла. Дакладна не вядома, чаму палестынскі лідар Ясэр Арафат памёр у 2004 годзе, але па звестках Бі-Бі-Сі прычына смерці была негвалтоўнай. Газа, сектар Газа, Палестынская аўтаномія.
Фота: Mahmoud Issa / SOPA Images / Shutterstock / East News
На захадзе Украіны дэмантавалі помнік савецкім «воінам – вызваляльнікам Украіны», размешчаны на мяжы са Славаччынай. Ужгарад, Украіна.
Фота: Ukrinform / East News
Жанчыны ідуць з плакатам па вуліцы падчас 24-гадзіннага страйку ў Афінах. Тысячы дэманстрантаў выйшлі пратэставаць супраць росту коштаў. Афіны, Грэцыя.
Фота: Zuma / Splash News / East News
Тысячы службоўцаў: паліцыянты, пажарнікі, памежнікі ды мытнікі – узялі ўдзел у акцыі за павышэнне заробкаў і пенсіяў. Людзі сабраліся перад канцылярыяй прэм’ер-міністра Польшчы Матэўша Маравецкага.
Фота: Attila Husejnow / Forum
Мужчына адпускае ў паветра запалены чырвоны ліхтар падчас фестывалю «Yi Peng & Loy Kratong». Чхіянг-Май (Chiang Mai), Тайланд.
Фота: Guillaume Payen / SOPA Images / Shutterstock / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu 

Стужка навінаў