Інстытут вывучэння вайны прадказаў унутраныя канфлікты ў Расеі


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны прадказаў унутраныя канфлікты ў Расеі. Прычынай стануць няўдалыя спробы аб’яднаць у адзіную баявую сілу фармаванні «ДНР», «ЛНР», расейскіх кантрактнікаў, добраахвотнікаў, мабілізаваных і наймітаў ПВК Вагнэра, гаворыцца ў чарговай справаздачы экспертаў.

Спаская вежа Крамля ў Маскве 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Пасля адступлення Расеі з Херсону пачалася небывалая хваля крытыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, адзначаецца ў чарговай справаздачы Амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW). Няўдачы на фронце прывялі да ідэалагічнага расколу паміж прыхільнікамі вайны і кіраўніком дзяржавы. У якасці прыкладу эксперты згадваюць публікацыю ідэолага «рускага свету» Аляксандра Дугіна, які адкрыта раскрытыкаваў Пуціна за сыход з Херсону.

Крыніцы, звязаныя з ПВК Вагнэра, таксама накіравалі прэтэнзіі Крамлю з гэтай нагоды. «Гэта можа сведчыць пра далейшы рост уплыву сілавікоў», – падкрэсліваюць эксперты. Некаторыя блогеры намякаюць, што «Крэмль прадаў Херсон» і што Расея рэгулярна здае тэрыторыі, не пытаючыся ў людзей.

У публікацыі Інстытуту вывучэння вайны таксама гаворыцца пра няўдалыя спробы расейскага вайсковага кіраўніцтва абʼяднаць сілы, што ваююць ва Украіне і якія складаюцца з асобаў рознага ўзроўню кваліфікацыі і забеспячэння: фармаванні «ДНР», «ЛНР», расейскіх кантрактнікаў, добраахвотнікаў, мабілізаваных і наймітаў ПВК Вагнэра. Тое, што гэта не атрымліваецца, стварае асяроддзе, якая прывядзе да ўнутраных канфліктаў, падсумоўваюць эксперты.

Агляд
«Партыя вайны» ў Расеі зменшылася, ды сілавікі набываюць уплыў. Вайна ва Украіне на ранак 8 лістапада
2022.11.08 10:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў