Генштаб ЗСУ: у шпіталях Берасцейскай вобласці замест беларусаў лечаць расейскіх вайскоўцаў


Генштаб ЗСУ ў сваёй справаздачы паведаміў пра рост сацыяльнага напружання ў Берасцейскай вобласці Беларусі. У тамтэйшых шпіталях жыхарам адмаўляюць у прыёме, бо месцы занятыя расейскімі вайскоўцамі.

Скорая медицинская помощь, 103, неотложная помощь, медпомощь, Минск, Беларусь
Машына хуткай медычнай дапамогі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Генштаб Узброеных сілаў Украіны ў чарговай справаздачы, што рыхтуюцца штодзённа, паведаміў пра рост сацыяльнага напружання ў Берасцейскай вобласці Беларусі, асабліва ў тых раёнах, куды прыбываюць фармаванні расейскай арміі. Мясцовыя лякарні, паводле звестак з Кіева, вымушаныя адмаўляць беларусам у абслугоўванні, бо перагружаныя працай з расейскімі вайскоўцамі.

«Расейскія вайскоўцы масава хварэюць праз нездавальняючыя ўмовы ў намётавых гарадках», – гаворыцца ў паведамленні Генштабу ЗСУ.

У справаздачы таксама адзначаецца, што на Валынскім і Палескім кірунках ва Украіне «абстаноўка без істотных зменаў», на тэрыторыі Беларусі «трывае фармаванне расейска-беларускай групоўкі войскаў».

Hавiны
ЗСУ звярнуліся да беларускіх вайскоўцаў і патлумачылі ўмовы здачы ў палон
2022.11.11 19:22

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў