З-за мігрантаў на мяжы санкцыі пагражаюць нацыянальнаму аэрапорту і гасцініцы «Минск»


Еўразвяз рыхтуе новы пакет санкцый, куды ўжо ўключана больш за два дзясяткі беларускіх чыноўнікаў. Яны садзейнічаюць перамяшчэнню мігрантаў да межаў Беларусі з Польшчай, Латвіяй і Літвой, паведамляе Financial Times.

Дыпламаты Еўразвязу таксама разглядаюць магчымасць далучыць да санкцыйнага спісу гасцініцу «Менск», дзе часова размяшчаюць мігрантаў, менскі аэрапорт і сірыйскую авіякампанію Cham Wings – за дастаўку мігрантаў у Беларусь.

Міністры замежных спраў краін Еўразвязу абмяркуюць пяты пакет санкцый у панядзелак 15 лістапада і канчаткова ўзгадняць яго праз некалькі тыдняў.

Hавiны
Польскія памежнікі кажуць, што беларускія сілавікі ноччу разбуралі агароджу, каб забяспечыць прарыў
2021.11.13 12:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў