У Менску 16-гадовая дзяўчынка атруцілася метадонам


Следчы камітэт канстатуе, што сёлета ў Менску вырасла колькасць наркатычных злачынстваў, у тым ліку са смяротным вынікам.

Следчы камітэт паведамляе, што днём 11 лістапада 16-гадовую дзяўчынку з прыкметамі атручэння псіхаактыўнымі рэчывамі даставілі лякарню. У яе ў крыві выявілі асабліва небяспечны наркатотык – метадон.

Следства высветліла, што 16-гадовая дзяўчынка не начавала дома два дні. Пасля вяртання дадому яна знаходзілася ў дрэнным фізічным стане, у сувязі з чым яе маці выклікала «хуткую». У СК кажуць, што сям’я знаходзіцца ў «сацыяльна небяспечным становішчы», а падлетак стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Следчыя распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.328 за незаконны збыт метадону непаўналетняй. Былі затрыманы трое мужчын ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў.

Hавiны
Падчас затрымання падазраваных у наркагандлі ў Менску адбылася страляніна
2020.07.27 21:04

У СК зазначаюць, што сёлета ўжо былі падобныя выпадкі з удзелам няпоўнагадовых. У ліпені ў менскую лякарню трапілі двое падлеткаў з наркатычным атручваннем. Адзін з іх, 17-гадовы хлопец, памёр 15 жніўня, не прыходзячы ў прытомнасць.

У СК канстатуюць, што пачатку года ў Менску зафіксаваны рост колькасці злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Так, калі за 10 месяцаў мінулага года ў Менску распачата 833 крымінальныя справы па артыкуле 328 КК, то за аналагічны перыяд 2021 года – 1040 справаў. Павялічылася і колькасць выпадкаў, калі ўжыванне наркотыкаў прывяло да смяротных выпадкаў (за 10 месяцаў 2020 – 44 справы, за 10 месяцаў 2021 – 63). У большасці выпадкаў смерць наступіла ад ужывання метадону.

Абноўлена
2 гады «хатняй хіміі» за гашыш і амфетамін. Суд у справе Цімы Беларускіх скончыўся за 1 дзень
2021.04.16 11:15

РР belsat.eu

Стужка навінаў