Польскія памежнікі кажуць, што беларускія сілавікі ноччу разбуралі агароджу, каб забяспечыць прарыў


У Памежнай ахове Польшчы сцвярджаюць, што беларускія сілавікі выдалі мігрантам слезацечны газ.

Як сцвярджаюць Памежная ахова Польшчы, ноччу ў раёне пасёлку Чарэмча беларускія вайскоўцы пачалі разбураць агароджу: вырывалі слупы і разрывалі калючы дрот. Польскіх памежнікаў пры гэтым сляпілі лазернымі праменямі і страбаскопам.

Пры гэтым побач чакала група з прыкладна 100 мігрантаў, якія рыхтаваліся да незаконнага перасячэння мяжы. Беларускія вайскоўцы пры гэтым раздалі мігрантам слезацечны газ, які тыя выкарыстоўвалі супраць польскіх памежнікаў, сцвярджаюць у Памежнай ахове. Але гэты і наступныя спробы прарыву былі няўдалымі.

Hавiны
На базе адпачынку пад Горадняй паселяць дзяцей мігрантаў, а на мяжы будуюць вялікі лагер
2021.11.12 17:02

РР belsat.eu

Стужка навінаў