Польшча можа спыніць чыгуначны рух з Беларуссю


Польшча можа закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю і спыніць чыгуначны рух у адказ на інспіраваны рэжымам Лукашэнкі міграцыйны крызіс Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Камінскі ў эфіры радыё Rmf.fm.

Паводле кіраўніка МУС, беларускі бок дакладна ведае, што неўзабаве Польшча можа закрыць чарговыя памежныя пераходы, а таксама чыгуначны рух.

Паводле міністра, у Польшчы і ейных партнёраў ёсць яшчэ «шмат картаў на руках», шмат магчымасцяў для рэальнага ціску на ўлады Беларусі і Расеі.

Hавiны
Польскія памежнікі кажуць, што беларускія сілавікі ноччу разбуралі агароджу, каб забяспечыць прарыў
2021.11.13 12:49

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў