«Мы тут ні пры чым». Пуцін выказаўся наконт міграцыйнага крызісу


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв’ю праграме «Масква. Крэмль. Пуцін», што РФ не мае ніякага дачынення да міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕЗ.

«Хачу, каб усе ведалі: мы тут зусім ні пры чым», – заявіў Пуцін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што расейскія авіякампаніі не перавозяць мігрантаў, якія зараз знаходзяцца на мяжы Беларусі і ЕЗ. Акрамя таго, Пуцін лічыць, што гэта Захад стаў першапрычынай міграцыйнага крызісу.

Пуцін выказаў спадзеў, што Аляксандр Лукашэнка і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель неўзабаве правядуць размову.

«Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Мэркель гатовыя адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Нямеччыне», – сказаў Пуцін.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, на падставе чаго ён прыйшоў да высновы, што Мэркель і Лукашэнка гатовыя весці перамовы наконт вырашэння міграцыйнага крызісу. Раней Берлін і Менск нічога пра гэта не заяўлялі.

ПраСвет
Мігранты Лукашэнкі схіляюць Захад да саступак. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою
2021.11.05 13:37

Адначасова Пуцін адмежаваўся ад заяваў Лукашэнкі, які нядаўна прыгразіў перакрыць транзіт расейскага газу ў Еўропу. Расейскі лідар заявіў, што не абмяркоўваў з Лукашэнкам гэтае пытанне:

«Ну, я, шчыра кажучы, пра гэта першы раз чую, таму што вось я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час. Ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў. Ну, ён можа, імаверна. Хоць нічога добрага ў гэтым няма».

Артыкулы
Еўразвяз: Мы не дазволім Лукашэнку запалохаць нас
2021.11.12 09:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў