Каля польска-беларускай мяжы знайшлі труп маладога сірыйца

Польская паліцыя паведамляе, што 12 лістапада ў лесе непадалёк ад мяжы з Беларуссю знайшлі цела маладога грамадзяніна Сірыі.

Труп знайшлі каля польскай вёскі Вулка Церахоўская.

Раней паведамлялася, што ад пачатку міграцыйнага крызісу толькі на польскай мяжы загінулі не менш за 9 мігрантаў. Таксама паведамлялася пра смерці на мяжы з Літвой. Часцей за ўсё прычынай смерці станавілася пераахалоджванне і праблемы з сэрцам. Ёсць інфармацыя пра выпадкі, калі цяжарныя жанчыны страчвалі дзяцей праз невыносныя ўмовы.

Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны