Джо Байдэн выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ён занепакоены сітуацыяй у Беларусі, паведамляе golosameriki.com. Заява была зроблена ў кантэксце міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай і Літвой.

«Я думаю, што гэта выклікае сур’ёзную заклапочанасць. Мы паведамілі [уладам] Расеі і Беларусі аб нашай занепакоенасці, – сказаў Байдэн журналістам на шляху з Белага дому ў рэзідэнцыю Кэмп-Дэвід. – Мы лічым, што гэта [стварае] праблему».

Раней віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс абмеркавала гуманітарны крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі з прэзідэнтам Францыі.

«Што да праблемы Беларусі і таго, што адбываецца на мяжы з Польшчай, мы вельмі занепакоеныя гэтым і надаем гэтаму пільную ўвагу», – сказала Харыс, адказваючы на ​​пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

«Увесь свет і сусветныя лідары назіраюць за тым, што там адбываецца», – дадала яна.

У ААН асудзілі афіцыйны Менск

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны