Вынікі пошуку для:

Бар «Пагоня» адкрыўся ў самым цэнтры Вільні

Адкрыццё бару Пагоня ў Вільні. Фота: ГР/Белсат

Ідэя ўзнікла ў пісьменніцы Анны Златкоўскай, якую яна выказала свайму сябру Рыцісу Крыценасу, які напалову беларус, таму адчувае сімпатыю да Беларусі.

Яму ідэя спадабалася і ён вырашыў адчыніць бар, дзе беларусы маглі б сустракацца і ладзіць розныя імпрэзы.

На ўваходзе ў бар вас сустракае бчб-сцяг з пагоняй, у аддаленні вісіць карціна Хаіма Суціна «Ева», меню па-літоўску і па-беларуску. Пакуль беларускай атрыбутыкі яшчэ мала, але ёсць намер зрабіць бар у чыста беларускай тэматыцы.

На адкрыцці бара прысутнічалі прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый.

Адкрыццё пачалося з песні прысвечанай ушанаванню памяці Рамана Бандарэнкі, якую выканаў гурт Naviband.

Адкрыццё бару Пагоня ў Вільні. Фота: ГР/Белсат
Адкрыццё бару Пагоня ў Вільні. Фота: ГР/Белсат

Адчувалася вельмі сяброўская атмасфера, такое пачуццё, што беларусам і не хапала такога месца, дзе яны вечарам маглі бы сустрэцца ў нязмушанай абстаноўцы.

Бар – гэта яшчэ адзін крок да сацыялізацыі беларусаў у іншай краіне, у Літве.

«Трэба перасабраць сілы». У Вільні праходзіць Канферэнцыя беларусаў свету

ГР, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны