У Магілёве вынеслі прысуд рэйкаваму партызану з Асіповічаў


Магілёўскі абласны суд 12 кастрычніка вынес прысуд палітвязню з Асіповічаў Аляксею Шышкаўцу, абвінавачанага ў датычнасці да «рэйкавай вайны» ў сакавіку гэтага года, калі беларусы супрацьстаялі прасоўванню расейскіх войскаў ва Украіну. Пра гэта піша MAYDAYMog.

Аляксей Шышкавец.
Фота: prisoners_spring96 / Telegram

Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года. Паводле МУС, у пачатку года ён увайшоў у склад BYPOL, а 1 сакавіка нібыта атрымаў указанні блакаваць чыгунку і выкарыстоўваць «кактэйлі Молатава».

Палітвязня абвінавацілі ў тэрарызме (арт. 289 Крымінальнага кодэксу) і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні (арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу). У верасні КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Судовы працэс над палітвязнем доўжыўся амаль тры тыдні. У выніку суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў яму 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аналітыка
«Рэйкавым партызанам» пагражае расстрэл. Што вядома пра зняволеных у гэтай справе
2022.06.29 19:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў