У Бруселі адчыняецца Місія дэмакратычнай Беларусі. Яе ўзначаліць Уладзімір Астапенка


Лідарка дэмакратычных сілаў і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі. Ужо падпісаныя неабходныя паперы з урадам графства Фландрыі ў Бельгіі.

Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram
Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram

Святлана Ціханоўская атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія дэмакратычнай Беларусі. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бясплатна. Сёння, 13 кастрычніка, у ім ужо адбылася першая імпрэза – сустрэча з дыяспарай.

Кіраўніком Місіі Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў міжнародных адносінах і аднаго з кіраўнікоў НАУ.

Місія дэмакратычнай Беларусі будзе даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі.

Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram

Таксама Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў наступныя месяц-два.

Hавiны
Ціханоўская выступіла з заклікам да Еўрапарламенту прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінет
2022.10.13 17:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў