За «жарт» пра бомбу ў інтэрнаце затрымалі берасцейскага студэнта


Срыншот з відэа МУС.
Фота: МВД Беларуси / Telegram

Хлопец пакінуў у каментарах да стрыму на Ют’убе паведамленне, што інтэрнат замініраваны інтэрнат, паведамляе прэс-служба МУС.

Жартаўніка знайшлі праз гадзіну. Здарэнне адбылося ў Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. У час навучальнага стрыму невядомы ў стужцы каментароў паведаміў аб выбуховай прыладзе ў інтэрнаце, дзе праходзіла мерапрыемства.

На месца выбылі экстранныя службы. Былі прынятыя неабходныя меры бяспекі. Паведамленне аб небяспецы аказалася лжывым.

На працягу гадзіны аператыўнікі абласнога ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці выйшлі на аўтара паста. Высветлілася, што пажартаваць такім чынам вырашыў 21-гадовы чацвёртакурснік гэтага ж універсітэту.

Берасцейца затрымалі. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў