Новыя затрыманні ў Пружанах. Прыйшлі да родных палітвязня


Суд Пружанскага раёну. Крыніца: pruzhany.net

У горадзе чарговы раз затрымалі былога кіроўцу мясцовага лясгаса Анатоля Дзевянцейчыка, пішуць у пружанскім Telegram-чаце.

Пасля таго, як Дзевянцейчык выступіў супраць гвалту і беззаконня, на яго пачаўся ціск у лясгасе. У выніку ўсё скончылася звальненнем мужчыны (якое сам ён лічыць незаконным).

У ліпені Дзевянцейчыка ўжо затрымлівалі, тады ён правёў тры дні ў ІЧУ.

Акрамя Анатоля Дзевянцейчыка, у Пружанах сёння прыйшлі да Юліі Лаптановіч і ейных бацькоў. Ператрусы праводзілі КДБісты, паведамляе «Брестская Весна».

Гісторыі
«Сын плача па вечарах наўзрыд, а я тлумачу – тата не памёр, не кінуў нас, а з турмы ён вернецца»
2021.04.11 11:52

Вядома, што Анатоль, ягоная жонка Аксана, а таксама Юлія Лаптановіч затрыманыя. Няма сувязі з актывісткай Ганнай Баран, аднак звесткі пра ейнае затрыманне пакуль адсутнічаюць.

Цікава, што на ператрус да Юліі Лаптановіч КДБ прыйшоў са службай апекі. Мужу жанчыны Ігару прысудзілі 2,5 года калоніі (па «карагоднай» справе і за «паклёп» на чальцоў выбарчай камісіі). Забраць траіх дзяцей з сям’і ў службы апекі не было магчымасці – іх узяла да сябе маці Юліі.

Абноўлена
Зачыстка па ўсёй Беларусі працягваецца. Сёння – Менск, Глыбокае, Докшыцы
2021.07.22 12:58

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў