Суд адхіліў скаргу на арышт журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Ён застаецца пад вартай

Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу на абранне меры стрымання для журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйка. Рашэнне суда – пакінуць журналіста пад вартай, паведамляе ТАСС.

Скаргу разглядалі ў закрытым рэжыме. Абарона журналіста будзе абскарджваць рашэнне суда

Генадзь Мажэйка. Фота: kp.ru

Зараз Генадзь Мажэйка знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіна.

Журналісту прад’явілі абвінавачванне, верагодна, па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 130 КК РБ («Распальванне сацыяльнай варожасці або розніцы») і арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»). Паводле гэтых артыкулаў яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Ахвяруючы іміджам. Што азначае «справа Мажэйкі» і выгнанне «КП» для стасункаў Масквы і Менску

Падставай для пераследу журналіста стала зацемка, апублікаваная неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра страляніну ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску 28 верасня, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У матэрыяле, апублікаваным на сайце kp.by, аднакласніца Зельцара Вера Салаўёва дзялілася добрымі ўспамінамі пра забітага айцішніка.

Раніцай 29 верасня сайт kp.by быў заблакаваны, а 5 кастрычніка кіраўніцтва «Комсомольской правды» абвесціла пра закрыццё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

Мікалай Сванідзэ: У сітуацыі з «Комсомольской правдой в Белорусии» зняважаныя ўсе расейскія медыі

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны