На Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку завялі яшчэ адну крымінальную справу


Следчы камітэт Беларусі распачаў супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі яшчэ адну крымінальнау справу. На гэты раз па артыкуле 382 КК («Самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы»).

Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. На здымку ля мікрафону прамаўляе Павел Латушка, кіраўнік НАУ. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэту Беларусі Сяргея Кабаковіча, «абвінавачаныя, па ўзгадненні з іншымі ўдзельнікамі змовы ў парушэнне патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі, стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой і працягваючы свае злачынныя дзеянні, уступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».

Акрамя новага абвінавачвання ў Беларусі Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку прад’яўлены наступныя абвінавачванні: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да здзяйснення злачынстваў супраць дзяржавы; змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і замах на акт тэрарызму.

Да гэтага беларускія ўлады абвінавачваюць Ціханоўскую ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а таксама да захопу будынкаў і збудаванняў.

Артыкулы
Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Аліне Коўшык: «Немагчыма супрацьстаяць рэжыму адкрыта»
2021.10.12 18:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў