На Палессі закрыюць адзін з пунктаў вакцынацыі


Вакцына ад каронавіруснай інфекцыі.
Фота: AMANDA PEROBELLI / Reuters / Forum

Прычына закрыцця выязнога прышчэпачнага пункту ў тым, што ніхто не ідзе па вакцыну, перадаюць «Навiны Палесся».

«Трэцюю суботу запар выязной прышчэпачны пункт на закупачным рынку ў Альшанах пуставаў. За час яго працы прышчапіўся… усяго адзін чалавек і той жыхар Ремля», – адзначыў галоўны лекар раёну Віктар Майсюк.

Па яго словах, у пунктах вакцынацыі ў Століне і Давыд-Гарадку прыходзіць усё болей людзей, а ў Альшанах лекары проста марнуюць свой час на чаканне, калі маглі б быць значна карысней на амбулаторным прыёме або ў чырвонай зоне. Пры гэтым жыхар аграгарадка не застануцца без прышчэпак, яны змогуць звярнуцца да свайго тэрапеўта або запісаць на вакцынацыю па тэлефоне.

Майсюк заявіў, што праз нізкі інтарэс насельніцтва Альшанаў да вакцынацыі і склданую эпідэміялагічную сітуацыю ў гэтым рэгіёне, будзе нададзена больш увагі прфілактыцы: «Напрыклад, узняты пытанне аб мэтазгоднасці працы рэчавага рынку ў Альшанах, куды па суботах зʼязджаюцца жыхары ледзь не з усіх абласцей Беларусі».

У аграгарадку Альшаны жывуць каля 8 тысяч чалавек. Гэта густанаселены пункт Беларусі, не які зʼяўляецца горадам.

Аб’ектыў
COVID-19 – штодня новыя антырэкорды
2021.10.12 23:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў