На Менскім падшыпнікавым заводзе адбыўся пажар

Увечары 12 кастрычніка на Менскім падшыпнікавым заводу адбыўся пажар – загарэўся тэрмічны цэх. Дваццаць работнікаў былі эвакуяваныя, паведамляе прэс-служба МНС.

Пажар на Менскім падшыпнікавым заводзе 12 кастрычніка 2021 года. Фота: minsk.mchs.gov.by

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, гарэў дах тэрмічнага цэха прадпрыемства. Пазней высветлілася, што ў цэху адбылося загаранне драўляных элементаў, ўцяпляльніка, а таксама пакрыццё даху светлавога ліхтара на плошчы 70 кв.м.

Пажар на Менскім падшыпнікавым заводзе 12 кастрычніка 2021 года. Фота: minsk.mchs.gov.by

Да прыбыцця работнікаў МНС самастойна пакінулі цэх 20 працоўных прадпрыемства. Ніхто не пацярпеў.

Асноўная версія ўзгарання – парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

Пажар на Менскім падшыпнікавым заводзе 12 кастрычніка 2021 года. Фота: minsk.mchs.gov.by

Калі будзем адпачываць і працаваць у 2022 годзе? Саўмін зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны