Міграцыйная служба Украіны адмовіла беларускаму фотажурналістаў Вадзіму Заміроўскаму ў часовым ВНЖ


Вадзім Заміроўскі.
Фота: Vadim Zamirovski/Facebook

«Вельмі шкада, што так атрымалася», – сказаў Заміроўскі ў размове з «Белсатам» на конт адмовы ўкраінскімі ўладамі ў часовым відзе на жыхарства.

«Фармальнай прычынай стала тое, што дакументы былі адпраўленыя адразу ў два ведамствы, а аказалася, што трэба было асобна дасылаць. Мяне папрасілі так зрабіць, але гэта аказалася немагчыма, бо рэдактар, які падпісаў гэтыя паперы, зараз знаходзіцца ў беларускай турме. Я паспрабую падаць дакументы яшчэ раз, бо вярнуцца ў Беларусь з вядомых прычынаў не магу».

Вадзім Заміроўскі – былы фатограф БелаПАН і tut.by. Восенню мінулага году быў затрыманы падчас працы, адседзеў содні, пасля чаго з’ехаў з Беларусі ва Украіну.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў