ГУБАЗіК заявіў пра крымінальную адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы


У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа з’явілася інфармацыя, што падпісанты «экстрэмісцкіх» сацсетак і мэсэнджараў будуць вызнавацца «удзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў» і прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.

Сайт Белсата на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Гэтаму паслужыла прынятае Саветам Міністраў пастанова ад 12 кастрычніка, № 575 «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», якая рэгламентуе парадак ужывання Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».

Паведамляецца, што ГУБАЗіК пачынае працу па прызнанні незарэгістраваных груп грамадзян, якія вядуць «экстрэмісцкую» дзейнасць, у тым ліку ў мэсэнджарах і сацыяльных сетках, «экстрэмісцкімі» фарміраваннямі.

У пасце сказана, што ўдзельнікі «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў і чатаў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэксу («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»), па якому людзям можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

ГУБАЗіК прызнаў падпіску на каналы «экстрэмізмам»? Пакуль што не

Што мы ведаем:

  • Байцы ГУБАЗіКу ў сваім «анонсе» спаслаліся на яшчэ не апублікаваную пастанову Савету Міністраў № 575. Пастанову яшчэ не публікавалі, але сама яна, падобна, нічога не прызнае «экстрэмісцкім», а толькі рэгламентуе парадак дзеянняў;
  • «Прызнанне каналаў і чатаў экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ не здзейсненае, ГУБАЗіК піша толькі, што збіраецца пачаць гэта;
  • Пакуль каналы і чаты не прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» (арт. 361-1 КК РБ, на які спасылаецца ГУБАЗіК), але асобныя прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (арт. 19.11 КаАП РБ);
  • Пакуль легальна могуць караць толькі за рэпосты і лайкі (нават у прыватным ліставанні), але не за падпіску на «экстрэмістаў». І не гадамі турмы, а штрафам, адміністратыўным арыштам і канфіскацыяй тэхнікі. Але сілавікі часам арыштоўваюць грамадзянаў раз за разам, агулам на больш як тры месяцы, як у выпадку сям’і Крупенічаў.

Калі падпіску на «экстрэмісцкія фармаванні» ўсё ж прызнаюць крымінальным злачынствам, гаворка будзе ісці пра тысячы, дзясяткі або сотні тысяч грамадзянаў, якіх «трэба» пакараць. Ужо цяпер сотні тысяч беларусаў «вінаватыя» ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» TUT.bу / Zerkalo.io, «Белсату», «Чаю з малінавым варэннем», «Трыбуны» і іншых.

Артыкулы
Былы следчы ГУБАЗіКу Азараў – пра тое, як гэтае падраздзяленне ваюе з беларускім народам
2021.10.12 13:42

АД belsat.eu

Стужка навінаў