Галоўнае за 13 кастрычніка: справа супраць Ціханоўскай і Латушкі ды новая ідэя ГУБАЗіКа


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 429 дзён. «Белсат» узгадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Новая справа супраць Ціханоўскай і Латушкі

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. На здымку ля мікрафону прамаўляе Павел Латушка, кіраўнік НАУ. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Следчы камітэт Беларусі распачаў супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі яшчэ адну крымінальнау справу. На гэты раз па артыкуле 382 КК («Самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы»).

Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
На Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку завялі яшчэ адну крымінальную справу
2021.10.13 09:53
Hавiны
Што за карысць уладам ад новых крымінальных справаў супраць Ціханоўскай і Латушкі?
2021.10.13 19:25

Адказнасць за падпіску

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа з’явілася інфармацыя, што падпісанты «экстрэмісцкіх» сацсетак і мэсэнджараў будуць вызнавацца «удзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў» і прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.

Абноўлена
ГУБАЗіК заявіў пра крымінальную адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы
2021.10.13 14:48

Суд адхіліў скаргу на арышт Генадзя Мажэйкі

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу на абранне меры стрымання для журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйка. Рашэнне суда – пакінуць журналіста пад вартай, паведамляе ТАСС.

Скаргу разглядалі ў закрытым рэжыме. Абарона журналіста будзе абскарджваць рашэнне суда.

Hавiны
Суд адхіліў скаргу на арышт журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Ён застаецца пад вартай
2021.10.13 15:41

Яшчэ адзін адвакат страціў працу праз пераслед

Міністэрства юстыцыі Беларусі распачало дысцыплінарнае расследаванне супраць адвакаткі Наталлі Мацкевіч. Яе адхілілі ад працы.

Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка, якога абараняла Мацкевіч.

Hавiны
Яшчэ аднаго адваката ў палітычных справах адхілілі ад працы
2021.10.13 13:11

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў