Беларуска Вікторыя Азаранка перамагла суайчынніцу Аляксандру Сасновіч і прайшла ў чвэрцьфінал турніру


Сустрэча дзвюх беларускіх тэнісістак на турніры ў амерыканскім Індыян-Ўэлсе завяршылася перамогай Вікторыі Азаранкі над Аляксандрай Сасновіч у чацвёртым крузе адзіночнага разраду турніру, паведамляе tribuna.com.

Гульня завяршылася з лікам 6:3, 6:4.

Вікторыя Азаранка.
Фота: AFP / MATTHEW STOCKMAN

«Каля пяці гадоў таму ў туры было не так шмат гульцоў з маёй краіны. Выдатна бачыць, як развіваецца тэніс у такой маленькай краіне з невялікай колькасцю рэсурсаў. Я вельмі ганаруся гэтым.

Перш за ўсё я вельмі рада, што Саша прайшла ў чацвёрты раўнд. Апошні час у яе былі менш добрыя вынікі, так што гэта неверагоднае дасягненне. Гэта будзе цікавы матч», – казала Азаранка перад гульнёй з Сасновіч.

За выхад у паўфінал двухразовай пераможцы турніру Вікторыі Азаранцы прыйдзецца пазмагацца з амерыканкай Джэсікай Пэгулай, якая да гэтага перамагла ўкраінку Эліну Світоліну.

Другая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, не змагла прыняць удзелу ў спаборніцтвах з-за дыягнаставанага ў яе каронавіруса.

Турнір у амерыканскім Індыян-Ўэлсе праходзіць з 6 да 17 кастрычніка, а агульны прызавы фонд перавышае 8 мільёнаў долараў

Hавiны
Міністр спорту раскрытыкаваў Вікторыю Азаранку за адмову выступаць на Алімпіядзе
2021.09.11 12:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў