Пасля трох месяцаў у СІЗА выйшаў на волю тыктокер LexMask


Блогер Аляксей Бондар, вядомы як LexMask, выйшаў на волю – у сваім Instagram ён апублікаваў фота з рэстарацыі з подпісам «за добрыя паводзіны адпусцілі ў «МакДоналдс».

Паводле Telegram-каналу «Беларусь головного мозга», Бондара адпусцілі пасля таго, як асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). У чым яго прызналі вінаватым, невядома.

Блогер Аляксей Бондар (LexMask) на волі. Менск, Беларусь. 11 верасня 2022 года.
Фота: lexbondar / Instagram

Блогера затрымалі ў чэрвені. На «пакаянным відэа» Аляксей прызнаецца, што быў падпісаны на «дэструкцыйныя тэлеграм-каналы» і хадзіў на пратэсты. Супрацоўнікі МУС удакладняюць у публікацыі, што затрымалі блогера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце». Таксама напісалі, што спецыялісты дадуць ацэнку «публічным выказванням тыктокера». Пазней яму і ягонай жонцы прысудзілі 10 дзён адміністратыўнага арышту, але што з імі сталася далей, не было вядома. Аказалася, Бондар быў у следчым ізалятары № 1.

LexMask меў амаль 58 тысяч падпісальнікаў у TikTok, запісваў відэа на беларускай мове. Ягоны акаўнт захапілі сілавікі, размясцілі два відэа з байцамі АМАПу і невядомымі ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў.

Hавiны
Тыктокера Андрэя Бяляўскага асудзілі на 2 гады калоніі за «абразу Лукашэнкі»
2022.08.22 17:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў