За «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы мужу і жонцы пяты раз запар прысудзілі адміністратыўны арышт


Сяргей Крупеніч і ягоная жонка Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правядуць за кратамі 71 дзень паводле адміністратыўнага «правапарушэння». Сілавікі склалі на сужонкаў пяты пратакол паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»), паведамляе Telegram-канал «Вясна «назірае».

МІліцыянты Ленінскага РУУС сталіцы склалі пяты пратакол паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць») у дачыненні да Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай. Сілавікі ўгледзелі, што муж і жонка перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў».

10 верасня суддзя Юлія Шут прысудзіла Сяргею чарговыя 15 содняў арышту, Анастасіі такі ж тэрмін суддзя прызначыла 13 верасня. Агулам Сяргею і Анастасіі прысудзілі 71 дзень адміністратыўнага арышту.

Артыкулы
Палітзняволенай Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачванні
2021.09.13 17:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў