У Польшчы затрымалі замежнікаў, якія дапамагалі незаконнай міграцыі з Беларусі

Ілюстрацыйнае фота. Фота: pasienis.lt

12 верасня польскія памежнікі затрымалі 8 замежнікаў, якія дапамагалі незаконна мінуць беларуска-польскую мяжу. Пра гэта паведамляе Польская памежная служба.

Затрыманыя пяцёра грамадзянаў Сірыі з нямецкімі і бельгійскімі відамі на жыхарства, два грамадзяніны Егіпта з польскімі ВНЖ і галандзец.

Агулам за выходныя польскія памежнікі спынілі 509 спробаў незаконнага мінання мяжы. Пяцярых сірыйцаў і двух самалійцаў затрымалі.

Беларускі бок эвакуяваў мігрантаў з ваколіцаў Тэрэспалю на мяжы з Польшчай

Між тым у суседняй Літве заявілі, што 11 верасня колькасць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіны, была самай нізкай на мінулым тыдні. Пры гэтым 11 верасня адзін з двух памежнікаў, якія патрулююць з беларускага боку, магчыма, перасек мяжу, апынуўся на кантрольнай паласе з літоўскага боку і адразу ж вярнуўся ў Беларусь, паведамляе DELFI.

У Літве пачатае дасудовае расследаванне па факце незаконнага мінання дзяржаўнай мяжы.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны