Польшча і краіны Балтыі абмеркавалі вучэнні «Захад-2021» і гібрыдную атаку Беларусі на межы ЕЗ


У Рызе ўпершыню адбылося супольнае паседжання міністраў замежных справаў і абароны краінаў Балтыі і Польшчы. Палітыкі абмеркавалі пытанні бяспекі і рэгіянальныя выклікі, паведамляе прэсавая служба міністра замежных справаў Латвіі.

Сустрэча міністраў замежных справаў і абароны краінаў Балтыі і Польшчы.
Фота: www.mfa.gov.lv

Краіны Балтыі і Польшча маюць шмат агульных інтарэсаў як у кантэксце як NATO, гэтак і больш шырокай рэгіянальнай палітыкі бяспекі. Таму сярод пытанняў, якія абмяркоўвалі міністры замежных справаў і абароны, былі і стратэгічныя вайсковыя вучэнні «Захад-21». Агулам, паводле МЗС Латвіі, дадатковую занепакоенасць у выклікае сітуацыя ў Беларусі і гібрыдная атака Менску на вонкавую мяжу NATO-ЕЗ.

«Беларускі рэжым выкарыстоўвае міграцыю як гібрыдную зброю. Неабходна працягваць працу з саюзнікамі па NATO і партнёрамі па ЕЗ над канкрэтнымі рашэннямі па ўзмацненні абароны нашага рэгіёну, у тым ліку фінансавага падтрымання дзеля ўмацавання вонкавай памежнай інфраструктуры ЕЗ», – падкрэсліў міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч.

Hавiны
У Польшчы затрымалі замежнікаў, якія дапамагалі незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.09.13 12:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў