Грамадзянку Беларусі паранілі нажом у Батумі

Батумі. Фота: Белсат

У Батумі 13 верасня з нажом напалі на грамадзянку Беларусі. Параненая жанчына цяпер у больніцы. Нападнік наклаў на сябе рукі. Мужчына, што нападаў, і ягоная ахвяра былі знаёмыя.

Усё адбылося ў цэнтры гораду, на Батумскім бульвары.

Паліцыя Батумі распачала крымінальную справу – паведамляе formulanews.ge.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны