ЕАБР: Інфляцыя ў Беларусі запаволіцца толькі ў снежні


Ілюстратыўнае фота.
Фота: Белсат

Еўразійскі банк развіцця 13 верасня пракаментаваў рост коштаў у краінах ЕАЭС, у тым ліку і ў Беларусі.

У ЕАБР адзначылі, што інфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 9,8% года да год, гэтак жа, як было і ў ліпені

«Рост коштаў падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканні, глабальныя затрымкі паставак, падаражэнне харчавання і сыравіны на сусветным рынку. Зніжэнне ўраджаю збожжа (на 19% год да года па стане на 10 верасня) можа стаць дадатковым інфляцыйным фактарам у рэшце года», – заявілі ў банку.

У выніку эканамісты ЕАБР чакаюць захавання гадавой інфляцыі паблізу бягучага ўзроўню аж да лістапада ўключна і яе некаторага запаволення ў снежні.

Аб’ектыў
Дэфіцыт зерня. Урад заклапочаны слабым ураджаем
2021.08.27 00:19

МГ belsat.eu

Стужка навінаў