Ваеннаабавязаных украінцаў незаконна перапраўлялі ў Беларусь


Каля аднаго з прыгранічных населеных пунктаў у Чарнігаўскай вобласці Украіны затрымалі дваіх узброеных мужчынаў, датычных да незаконнай перапраўкі ваеннаабавязаных у Беларусь. Пра гэта паведамляе Памежная служба Украіны.

Затрыманні каля беларускай мяжы.
Фота: dpsu.gov.ua

У іх знайшлі аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава і патроны, а таксама каля 2700 долараў у грыўнях, перададзеных ім за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы.

Мужчынаў падазраюць у арганізацыі незаконнай перапраўкі асобаў праз дзяржаўную мяжу Украіны паводле ч.3 арт. 332 Крымінальнага кодэксу.

Аналітыка
Што не так з заяваю Генштабу ЗСУ пра 13 000 беларускіх сілавікоў?
2022.08.12 20:25

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў