«The Washington Post»: для контрнаступлення на Херсоншчыне ЗСУ не хапае зброі


Амерыканская газета «The Washington Post» паведамляе са спасылкай на крыніцы ў ЗСУ, што Украіна пакуль не гатовая распачаць маштабнае контрнаступленне ў Херсонскай вобласці, паколькі ў іх няма дастатковай колькасці ўзбраенняў.

«The Washington Post» канстатуе, што вайсковыя аналітыкі ўжо даўно прагназуюць украінскае контрнаступленне, якое мусіць прывесці да вызвалення Херсона. Але пакуль на лініі фронта мала прыкметаў таго, што там наспявае вялікі прарыў. Прадстаўнік украінскіх спецслужбаў, які гаварыў з карэспандэнтамі газеты, ацаніў перспектывы наступальнай аперацыі так:

«Мы павінны сказаць шчыра – пакуль у Украіны няма дастатковай колькасці ўзбраенняў для контрнаступлення».

Амерыканская газета таксама цытуе генерала Дзмітрыя Марчанку, які паскардзіўся ў інтэрв’ю ўкраінскім медыям, што заходняя вайсковая дапамога паступае невялікімі партыямі, што вельмі ўскладняе нам правядзенне менавіта наступальных дзеянняў. «Я думаю, як толькі мы атрымаем поўны пакет гэтай дапамогі, нашыя контрнаступальныя дзеянні будуць вельмі хуткімі», – сказаў Марчанка.

«Пытанне ў цане», – адзначыў дарадца ўкраінскага міністра абароны Юрый Сак, каментуючы магчымасць наступлення ў Херсоне. Паводле яго, Украіна ніколі не будзе кідаць людзей у бой, як гарматнае мяса, каб задаволіць амбіцыі сваіх лідараў, як гэта робіць Расея.

Выданне адзначае, што Расея накіравала пад Херсон значныя рэзервы – толькі за апошні тыдзень у Херсонскую вобласць прыбылі каля 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Цяпер агульная колькасць расейскай групоўкі на заходнім беразе Дняпра складае не менш за 15 тысяч чалавек.

Разам з тым «The Washington Post» цытуе вашынгтонскага эксперта Дзмітрыя Альпяровіча з аналітычнай кампаніі «Silverado Policy Accelerator», які лічыць, што Расея неўзабаве можа сама вывесці войскі з Херсону з-за нядаўняй атакі на авіябазу ў Крыме і неаднаразовых удараў ЗСУ па шляхах забеспячэння расейскай арміі на заходнім беразе Дняпра.

Аналітыка
Чаму Захад так павольна дапамагае Украіне? Колькі зброі неабходна для перамогі?
2022.06.17 14:57

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў