Кіраўнік брытанскай разведкі лічыць, што ні РФ, ні Украіна не змогуць дабіцца пералому ў вайне да канца года


Кіраўнік брытанскай вайсковай разведкі Джым Хакенхал заявіў у інтэрв’ю Бі-Бі-Сі, што сёлета не варта чакаць значных поспехаў ніводнага з бакоў расейска-украінскага канфлікту.

Хакенхал папярэджвае, што пры ацэнцы перспектываў канфлікту неабходна вельмі акуратна ставіцца да «чорна-белага» падыходу: у тым сэнсе, што адзін з бакоў нібыта пераможа або прайграе, або што канфлікт зойдзе ў тупік.

Ён кажа, што Расея відавочна спрабуе назапасіць больш войскаў, але церпіць значныя страты. Камандаванню ў Маскве таксама даводзіцца перакідаць частку ўзброеных фармаванняў з Данбаса на паўднёвы фронт, пад Херсон, дзе, паводле ацэнак брытанскага генерала, расейскія войскі знаходзяцца пад значным ціскам ЗСУ.

Аднак генерал мяркуе, што на поўдні значных пераменаў на працягу бліжэйшых месяцаў чакаць не варта. Ён прадказвае, што колькі-небудзь значных поспехаў на гэтым участку не дабʼецца ні адзін з бакоў. Хакенхал заклікае рыхтавацца да зацяжнога канфлікту.

Кіраўнік разведкі Брытаніі таксама выказаўся наконт пагрозы выкарыстання Крамлём тактычнай ядравай зброі.  Генерал мяркуе, што ў бліжэйшы час Масква наўрад ці стане выкарыстоўваць ядравыя боегалоўкі, але шанцы на «ядравае» развіццё канфлікту могуць змяняцца па меры змены сітуацыі на полі бою. Хакенхал падкрэсліў, што за гэтым пытаннем сочаць «у вышэйшай ступені ўважліва».

Аналітыка
Калі вайна ва Украіне зацягнецца, што будзе з Беларуссю? Спыталі экспертаў
2022.08.12 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў