Галоўчанка распавёў пра тры праекты па імпартазамяшчэнні, якія гатова фінансаваць Расея


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка распавёў, якія імпартазамяшчальныя праекты плануецца рэалізаваць за кошт крэдытных рэсурсаў РФ. Пра гэта піша БелТА.

Паводле прэмʼера, цяпер урады адпрацоўваюць два напрамкі: спіс праектаў і непасрэдна крэдытнае пагадненне, умовы перадачы сродкаў.

Галоўчанка назваў першыя тры праекты імпартазамяшчэння, якія плануецца рэалізаваць з прыцягненнем рэсурсаў РФ:

  • Вытворчасць светлавога абсталявання для аўтамабільнай тэхнікі;
  • Стварэнне тармазных сістэмаў;
  • Кольцараскатная вытворчасць, якая патрэбна для аўтамабільнай прамысловасці. Яго будзе рэалізоўваць БелАЗ на базе аднаго з прадпрыемстваў у Аршанскім раёне. Гэтым праектам, як заявіў Галоўчанка, беларускі бок пачаў займацца, не чакаючы крэдытных рэсурсаў.

Акрамя таго, ён паведаміў, што існуе цэлы пул праектаў, які плануецца рэалізаваць на базе «Амкадору».

Hавiны
У «Вялікім камені» распавялі, якія праекты плануецца прасоўваць сумесна з Расеяй
2022.07.17 22:07

У чэрвені Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць неабходныя рэсурсы для ўдзелу ў расейскіх праграмах імпартазамяшчэння.

«Расейцы выдзяляюць каля паўтара мільярда долараў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы разумеем, што без імпартазамяшчэння, асабліва па крытычных галінах, так званаму крытычнаму імпарту, нам будзе вельмі складана развівацца», – заявіў Лукашэнка 9 чэрвеня.

Канкрэтныя праекты пры гэтым не агучваліся.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў