«Балтыйскае мора будзе ўнутраным морам NATO». Эстонскі міністр – пра супольныя планы з Фінляндыяй


Міністр абароны Эстоніі Ханна Пэўкур у інтэрв’ю «Iltalehti» распавёў пра планы дзвюх краінаў для ўмацавання супольнай вайсковай абароны ад расейскай пагрозы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: trend.az

«Мы абʼяднаем нашую супрацьракетную абарону і будзем дзяліцца ўсёй інфармацыяй», – заявіў Пэўкур.

У выніку супольная супрацьракетная абарона можа закрыць Фінскую затоку ад расейскіх вайсковых караблёў.

«Дальнасць дзеяння эстонскіх і фінскіх ракетаў перавышае шырыню Фінскай затокі», – адзначыў міністр.

Агулам, сказаў Пэўкур, «Балтыйскае мора будзе ўнутраным морам NATO, калі да NATO далучацца Фінляндыя і Швецыя».

«Усе павінны разумець, што Нарвегія, Фінляндыя, краіны Балтыі ды іншыя краіны складаюць усходнюю галіну NATO. Мы абараняем не толькі Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву ці іншыя краіны ўсходняга боку NATO, а ўсё разам. Калі мы гаворым пра NATO, крытычным пытаннем ёсць артыкул 5: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», – падкрэсліў Пэўкур.

Hавiны
Джо Байдэн падпісаў пратаколы аб далучэнні Фінляндыі і Швецыі да NATO
2022.08.10 08:48

Швецыя і Фінляндыя доўгія гады трымаліся нейтралітэту, але з прычыны расейскага ўварвання ва Украіну абедзве краіны ў траўні заявілі, што хочуць далучыцца да NATO. 29 чэрвеня вайсковы альянс афіцыйна запрасіў дзве скандынаўскія краіны далучыцца да групы. Гэта самае значнае пашырэнне вайсковага альянсу з 1990-х гадоў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў